Сам бог рад, калі ў сям'і лад. Дуб., 54. а) Дзе згода, там сам бог жыве. Fed., 353. Згода лепша, як нязгода. Fed., 354. Там, дзе згода, заўсёды добрая прырода. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. Згода будуе, нязгода руйнуе. Fed., 354; Г. Зублевіч, 1965, Маст. 13.10.27. Нашто клад, калі ў сям'і лад. Ром., Зап., III, 227. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Лепш драўляная згода, чымсь залатая сварка. Дуб., Нар., 8. а) Лепей лычны мір, чымся раменная свара. Янк., 73. Дзе няма згоды, там няма ладу. Мін.-Мал., 1970, 160, Пух. Калі мае не ў лад, то я з сваім назад. Dybow., 182. Лад дык лад, а не — дык няма чаго і гарод гарадзіць. Янук., 30. Дружная сям'я і ад бога ўкрадзе. А. Русіновіч, 1954, Светл. Вар.: М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. а) З сямейкай ад бога ўкрадзеш. Добр., Смол., 106. Знаемся ў дому, знаемся і ў людзях. Дуб., 22; Нос., 49. Мужык ды баба — адна рада. Ляцкий, 21. а) Дзед а баба — адна рада. Fed., 93. б) Мужык і жонка найлепшая сполка. Fed., 192. в) Мужык і жонка — адна кішонка. Fed., 192; Сцяшк., 598, Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁