Век звекаваць — не пальцам паківаць. Ігнат. Вар.: Fed., 331.
Жытку пражыць — не поле перайсці. Сержп., 70. Вар.: Добр., Смол., 35; Ахрым., 31.
а) Век перажыць — не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Ром., Зап., І, 216.
Жыццё пражыць — не песеньку спець. Янк., 218. Вар.: Янк. М., 115.
Век пражыць — не мора пераплыць. Ахрым., 23.
Жытку пражыць — не люльку выкурыць. Сержп., 70.
Жысць пражываць — не канфетку з'есці. Хрэстам., 216.
Век пражыць, як у ступе пратаўчы. Мін.-Мал., 1970, 159. Уздз.
Год пражыць — не лукошка сшыць. Добр., Смол., 36.
Год пражыць — не свіснуць. Рапан., 162.
Жытка — не конь, пугаю не адсцябнеш. Янк. М., 41.
Век пражыў, як салёны грыб праглынуў. Янк., 157.
Жыццё — прачнуўся ды за выццё. Ром., Бел., І, 296.
Век долаг, усім полан. Ром., Зап., І, 216. Вар.: Ром., Бел., І, 215.
Век — добры чалавек. Добр., Смол., 35.
Усяк на свеце бывае. Fed., 308.
На вяку ўсяго трапіцца. Сержп., 70.
а) У жыццю ўсяго трапляецца. Сержп., 70.
75 👁