Старонка 402
◀ / 617 ▶
2488. Без штукі і з лаўкі не зваліцца. Дуб., 6. 2489. Чым крывей, тым смяшней. Fed., 115. 2490. Смехам і піва п'юць. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 8.1.106. 2491. Смех бабу валіць. Нос., 152; Дуб., 57. 2492. Хто смяецца, таму век не мінецца. Радч., 247; 1961, Рэч. 13.9.5. 2493. Маладым людзям толькі жартушкі ў галаве. Fed., 63. 2494. Кожны па-свойму дурнее. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 2495. Хто бесіцца, а Саўка цешыцца. Сержп., 11. 2496. Жартаваў воўк з канём, ды ў жмені зубы панёс. А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 2497. Часам жарты выходзяць на праўду. Fed., 364. 2498. Вот табе пацеха, як ражон. Вас., 23. 2499. Умей пажартаваць, але і знай, калі перастаць. Ігнат. 2500. Разумныя жарты пахвалы варты, дурныя ж жарты плачу варты. А. Палікоўская, 1965, Воран. 13.10.1. 2501. Больш смуроду, як пацехі. Fed., 284. 2502. Смешна да пацешна. Fed., 305. 2503. Смешна, да не пацешна. Нос., 152. 2504. Жарт месца мае. Fed., 364. 2505. Ліхая забава — вяліка няслава. Fed., 345.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 617 ▶