Ягнёша сем сёл аббрэша і назад прычэша. Ляцкий, 61.
Многа чуецца, да мала верыцца. Fed., 69.
Вочы завяжаш, а вушэй не заложыш. Fed., 342.
За вочы гавары, што хаці (хочаш). Нос., 44; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
а) Няхай сабе за вочы кажуць, што хочуць. Fed., 141.
Як у вочы, так і за вочы. Fed., 33.
Гаварылі за вочы, гаварыце і ў вочы. Fed., 107.
Няхай лаюць у вочы, чым за вочы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Пра яго і ў бані шэпчуць. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Пра яго і на вакзале гамзалі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Не ўсякай чутцы вер. Fed., 9.
а) Не ўсяму верыць, што людзі кажуць. Fed., 332.
Хто сам такі, тэй на другога кладзець знакі. Шейн, II, 483, Маг. п. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Хто сам які, то й другому дае знакі. Fed., 359.
Не відзіць сава, якава сама. Нос., 94. Вар.: Сержп., 3.
а) Не бачыць сава, якая сама, да другіх бачыць. Fed., 263.
Ніхто на сябе нічаго, да ўсё на каго. Fed., 270.
На каго то і куль саломы, а на сябе ні сцябля. Fed., 156, 271.
78 👁