Старонка 394
◀ / 617 ▶
Чужыя языкі не спяць. Fed., 126. Людзі сплятуць смалену кабылу. Fed., 63. а) Людзі сплятуць і смаленага дуба. Fed., 63. б) Людзі чаго не скажуць — і смаленую кабылу змажуць (зложуць). Дуб., 32; Нос., Слов., 595. Людзі з блахі зробяць вала. Fed., 63. Уданы як запраданы. Нос., 166; Fed., 317. Уданы горш забітага. Fed., 317. Не пускай свайго языка па заўголлю. Добр., Смол., 136. Бывае свой язык горай за ліхога суседа. Янк., Дыял., III, 154, Глуск. Ад языкоў нідзе не ўцячэш. Fed., 125. Пра яго і ў Маскве ў лапаць звоняць. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. Дзе конь, там воз, дзе дзеўкі, там плёткі. Сах. Гэта плёткі старой цёткі. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. На каго людзі, на таго і куры. Ром., Зап., III, 225. Добрыя весці не ляжаць на месцы. 1961, Кап. 13.9.5. Вар.: А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Г. Шумская, 1967, Кліч. 13.10.21. Пакуль па дроце, дык хутчэй па плоце пяройдзе. З нар. сл., 116, І. Яшкін, Пух. Скажаш слова, а даложаць дзесяць. Fed., 282; Сцяшк., 608, Бераст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶