Галава, за што ты валяешся? — За язык! Pietk., 373.
Брахаў, брахаў і заскавытаць прыйшлося. Рапан., 137.
Плётку ў адно вуха ўпусці, а ў другое выпусці. Янк., 251.
Із хаты ў хатку — рубель упадку. Мін.-Мал., 1970, 161, Уздз.
Пірагом заткні горла злосніку. Нос., 127.
Чуў, што звоняць, да не знаець, у якой цэркві. Нос., 184.
а) Чуў звон, да тога не чуў, у якей цэркві. Добр., Смол., 135.
б) Чуў, што звоняць, ды не ведае ў каторым баку. Шырма, 207.
в) Гавараць, гаманяць, але не ведаюць, дзе званяць. Сах.
г) Гавораць, гамоняць, а не знаюць, у якой цэрквы звонюць. Нос., 25; Ляцкий, 7.
Няхай бы яшчэ гаманілі, каб ведалі, дзе званілі. Ляцкий, 38.
Ад пустога звону карысці нікому. Рапан., 137.
Навіну варона на хвасце прынясла. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
На слова — як стой, а па слове — пастой. Янк., Дыял., III, 162, Глуск.
Слова не кідай на вецер. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Сказаўшы слова — не 'дмёніш. Добр., Смол., 136.
Укусіўшы, не заліжаш. А. Жадзейка, 1963, Дзятл. 13.10.6.
Трэба знаці, чаго крактаці. Сержп., 27.
83 👁