Старонка 390
◀ / 617 ▶
2338. На бабскім языку кароста сядзіць. Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21. 2339. Каросту на языку цяжка вылечыць. Мін.-Мал., 1970, 161, Удз. 2340. Брахлівы пасол абрэша многа сёл. Fed., 222. 2341. Ён можа здароваму ўмовіць хваробу. Fed., 320. 2342. Языкі чэшуць, пакуль сябе нацешуць. Нос., 192; Сержп., 5. а) Языком чэшыць — сябе цешыць. М. Грынблат, 1975, Лаг. 2343. Усю ноч сабака на месяц брахаў, а месяц таго і не ведае. Лужанін, 48. 2344. Сабакі брэшуць, а сонца свеціць. Рапан., 153. 2345. Што па вадзе плыве — не пераняць, што людзі гавораць— усё не пераслухаць. Цар., 248, Рэч. а) Што на вадзе бяжыць — не пяроймеш, што людзі гавораць — не пераслухаеш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. б) Усяго не пераняць (не пераймеш), што па вадзе плывець. Аним., 202; Ром., Бел., I, 292. Вар.: Шейн, II, 474, Ігум. п. в) Не ўсё то пераняць, што па вадзе (па рацэ) плывець. Нос., 94; Ром., Зап., III, 224. 2346. Гукні на лес, то і адазвецца (абазвецца). Dybow., 9. Вар.: Fed., 120, 162. 2347. Гаворыць-гародзіць, а на праўду выходзіць. Сцяшк., 585, Дзятл. 2348. Няхай гавораць, ног і рук не адгавораць. Fed., 108. 2349. Бачыць не бачылі, а чутно было. Ляцкий, 3.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶