Хто многа гаворыць, той дагаворыцца да ліхога канца. Fed., 107.
Многае вяканне даводзіць да бякання. Ром., Зап., III, 223.
Конь на чатырох нагах спатыкаецца, чалавек адным языком памыліцца. Fed., 148.
Нагавораць сорак бочак арыштантаў. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Вар.: Рапан., 147.
Курыца не птушка, гультай не чалавек, балбатун не гаспадар. Янк. М., 125.
Пустая гаворка дарагі час занімае. Mien., 397.
Гутарка гутаркай, а ўрэмя не церпіць. Ляцкий, 8.
Ад добрых слоў язык не адсохнець. Сах.
З языком, як з пірагом. Fed., 127.
Хто з язычком, тэй з піражком. Нос., 76. Вар.: Добр., Смол., 135; Fed., 126; Pietk., 323; А. Фядосік, 1963, Капатк. 8.1.76; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; 1960, Брасл. 13.9.5.
Яго слова вецер. Fed., 282.
Што ўбачыў, то й сказаў. Pietk., 355.
Што на мыслі, то на языку. Fed., 193.
Хоць ён казаў, хоць сабака брахаў. Fed., 141.
а) Не я казаў — сабака брахаў. Fed., 142.
б) Не я казаў, а сабака брахаў, калі ета няпраўда. Pietk., 387.
в) Не сабака брэша, а ты кажаш. Ляцкий, 27.
95 👁