Старонка 385
◀ / 617 ▶
Што каму дапякае, той аб тым і гукае. А. Ліс, 1963, Шарк. Хлебам не кармі, а пагаварыць дай. Ляцкий, 53. Гаварыць, абы гаварыць. Fed., 108. Ты мялі, крывая, твая радавая. Добр., Смол., 115. Наеўся абы чаго і гаворыць абы-што. В. Калюк, 1965, Дзятл. 13.10.6. Таўчэ ў ступе ваду. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. Рукі залатыя, а рот дзіравы. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Лапочыць, што на рот лезець. Нос., 74. Што каму на ўме, той і дзяўбе (чаўпе). Шейн, 483, Свянц. п. Вар.: Fed., 319; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Што каму на ўме, то на языку. Fed., 319. Гаворыць, сам не ведае што. Fed., 108. Гаворыць, што сліна да губы прынясе. Fed., 108. Плятун наплёў на цэлы вечар сем карабоў. Дуб., 47. Гаворыць, як пяець, а слухаць нечага. Дразд. Век меліць, а пасыпаць не ўмеець. Ром., Зап., I, 215. Пусты млын меле, а памолу няма. Л. Лашко, 1967, Дзятл. 13.10.30. Нагаварыў мех і торбу. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Спазніўся кашы пахлябаць і тое, што ўжо чулі, расказаць. Ляцкий, 42.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 617 ▶