Ён быў іў коле і ў мяле. Сержп., 99. З сямі печаў хлеб еў. Сцяшк., 591. На хаду падноскі адарве. Л. Даранкоў, 1961, Крыч. 13.9.2. І бога ашукае, і ў чорта адхопіць. Янк., Абр., 34, Глуск. Пад усе бочкі шпунт. Л. Даранкоў, 1960, Касц. 13.9.2. Абы галава пралезла, то ўвесь пралезе. Л. Даранкоў, 1960, Брэсц. 13.9.2. З ветру вяроўку саўе. Сцяшк., 590, Воран. Ён і з мяшка вывінецца. Реа., 342. З сухой анучы ваду выкручвае. Рапан., 145. З аглоблі масла выцісне. «Звязда», 28 лютага 1961 г. З печанага яйца жывое куранё выседзеў. Рапан., 142; В. Дашкоўская, 1965, Ваўк.13.10.2. Умее з чорнага на белае рабіць. Ляцкий, 50. Каб сказаць яму воду мяшаць, то ён будзе. Ред., 325. Быўшыў вадзе, стаў сух. Нос., 9. Баламутка на ўсякія (усялякія) штукі хутка. Нос., 4; Дуб., 2; Сержп., 26 а) Баламутка на ўсё (да ўсяго) хутка. Реа., 21.. Бог шэльму меціць. Сержп., 39.. Круцячы (крутнёй, круцельствам, махлюючы, ашуканст
1 👁