Старонка 362
◀ / 617 ▶
1974. Ачнуўся Малах, аж скула ў галавах. Нос., 123; Дуб., 2. 1975. Намерся, да не ўдар. Нос., 86. 1976. Хоць замерыў, да не ўдарыў. Fed., 318. 1977. Адзін задзірака, другі непаддавака. Янук. 1978. Добра з тым пабіцца, хто бога баіцца. Dybow., 8. 1979. Шалы да балы да дабра не давядуць. Fed., 297. 1980. Балявалі (гулялі), пакуль голы сталі. Нос., 4; Дуб., 5; Fed., 20, 121; А. Надзейка, 1965, Шчуч. 13.8.6. 1981. За баляваннем бываець галадаванне. Нос., Слов., 13; Дуб., 21. а) За баляваннем следам ходзіць галадаванне. Нос., 44. 1982. Змоладу балі спраўлялі, пад старасць галышамі сталі. Нос., 49. а) Змоладу банкетавалі, а пад старасць жабракамі сталі (жабравалі). Нос., Слов., 15; Дуб., 21. 1983. Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду. Сержп., 46. 1984. Гульня ў маладосці дае хваробу на старыя косці. Сержп., 82. 1985. Гулі ў лапці абулі. Сцяшк., 586, Ашм. Вар.: Сержп., 44; Ляцкий, 3. а) Балі ды гулі ў лапці абулі. Ляцкий, 3. Вар.: Сержп., 46; Раст., 84. б) Гулі бабулі, ды ў лапці абулі. Dybow., 9. в) Гулі не аднаго ў лапці абулі. Дуб., 10; Нос., 30. 1986. Гулі, гулі, будзеш хадзіць без кашулі. Fed., 121.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 617 ▶