Не папраўляй на п'яным шапкі, бо ў морду дасць. Fed., 237.
Я яго шапкаю, а ён мяне абухам. Fed., 297.
За косы рукамі, а ў бакі кулакамі. Сержп., 19.
Святэю рукою за праклятыя валосця. Добр., Смол., 101.
Не біты — не чалавек, не кручаны — не рамень. Pietk., 311.
а) Не біт — не чалавек, не мят — не рамень. Fed., 31.
Адзін біты за дзесяць нябітых. Pietk., 31.
а) За аднаго бітага дзесяцёх нябітых даюць. Pietk., 357.
б) Біты адзін дзесецярых нябітых каштуе. Ляцкий, 4.
За аднаго бітага даюць дзесяць нябітых, а іх і так не бяруць. Гильт., 290, Пруж. п.
а) За бітага аднаго двух нябітых даюць, да не бяруць. Нос., 44. Вар.: Булг., 176; Fed., 31.
Э, няхай нашыя баранчыкі б'юцца, мы за што маем біцца? Fed., 29.
Чаго яны б'юць — ён сам наскочыць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Калі біцца, то і вязаць будзем. Fed., 29.
Сам чорт не разбярэ, хто каго дзярэ. Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21.
П'яны б'ецца, скача, а праспіцца — горка плача. «Чырвоная змена», 22 жніўня 1954 г.
Ад чужога пахмелля галава баліць. Нос., 123, Fed., 207.
78 👁