П'ЯНСТВА. БУЯНСТВА. ГУЛЬБА.
КАРТЫ. КУРЭННЕ
1835. П'янства (гарэлка) да дабра (да добрага) не давядзе. Fed., 236, 334; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вар.: Дразд.
1836. Вада жывіць, а гарэлка губіць. Мін.-Мал., 1970, 159, Уздз.
1837. Хмель не вада — чалавеку бяда. М. Малочка, 1959, Чаш. 8.1.46.
1838. Гарэлка і віно — усяму дзелу зло. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1839. Без чаркі няма хваробы і сваркі. Мін.-Мал., 1970, 158, Пух.
1840. Сам капейкі не варты, калі чарцы рады. Янк., Дыял., I, 220, Глуск.
1841. Калі мужык п'е, то палавіна бяды, а калі жонка, то цэла бяда. Fed., 192.
а) Калі мяса смярдзіць, то палавіна бяды, а калі рыба, то цэлая бяда; калі мужык п'е, то палавіна бяды, калі жонка п'е, то цэлая бяда. Шейн, II, 477, Віл. п.
1842. Калі мужык п'яніца, то наўпол гаспадарку згубіць, а калі жонка разап'ецца, то і зусім згіне. Fed., 192.
1843. Ад водкі розум кароткі. Fed., 334. Вар.: Н. Божка, 1967, Маладз. 13.10.21; А. Сіплівая, 1967, Пруж. 13.10.24.
1844. П'янства розум з'ела. Fed., 236.
1845. Гарэлкай розуму не прамыеш. Сцяшк., 585, Ваўк.
82 👁