АХАЙНАСЦЬ. НЕАХАЙНАСЦЬ Начынне чыстату любіць, Реа., 194. ІЦкло чыстату любіць. Реа., 239. Не мыйся чыста, а то сарокі знясуць. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.92. На людзях залюдзяніш, а ў рудзе зарудзяніш. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.329. У нашай акуратніцы відаць серада з-пад пятніцы. 1. ЦІшчанка, 1970, Астр. 8.2.29. а) Выглядае субота з-паднядзелі. Реа., 293. У ладным адзенню, а брудаж блішчыць. Ляцкий, 49. Чаго не дабеліш, тое даносіш. Добр., Смол., 24. Не памыўся, а памараўся. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13911. Што гаварыць дурному, калі ў яго пяты, нямытыя. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Другіх мые, а сваіх саплей пад носам не бачыць. Ляцкий, 10. Дзеля трубачыстага ўсё чыста. Ром., Бел., І, 294. Броў калясом і сапель пад насом. Дуб., 7; Нос., 9. З дурнем не згаворышся, а з смаркатым не наясіся. Сцяшк., 591, Гродз. Граззю зарос, хоць рэпу (на шыі) сей. Сержп., 13. Вар.: Яобр., Смол
1 👁