Пасля вяселля дружбаў многа. Дуб., Нар., З.
а) После вяселля дружкоў шмат. Сержп., 59.
Дзе ж дзецца, як вяселле мінецца? 1961, Брасл. 13.9.5.
Маладым хоць у вір, абы нам пір. 1961, Брасл. 13.9.5
Няма вяселля без пахмелля. Fed., 328.
Прыехала свацця з вяселля, захацела рэдзькі з пахмелля. М. Грынблат, 1973, Круп.
Без гарэлкі не пахаваеш бабы і не возьмеш дзеўкі. Fed., 104.
а) Вяселле без гарэлкі, што колы без мазі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Не рада каза торгу, а куры — вяселлю. Ляцкий, 27.
Абыдзецца цыганскае вяселле без марцыпанаў. Ворожб.; Fed., 61.
Любы сват, не любы — добры чалавек. Вас., 15.
Сват не сват, а добры чалавек. Нос., 147.
а) Сват не сват, а чалавек свойскі. Ляцкий, 40.
У нашага свата нова хата, печ малявана, чэсць яго кахана. Сержп., 36.
Сват едзе на кані, а чорт на свінні. Fed., 294.
Хто сват, той вінават. М. Грынблат, 1966, Лун. 8.2.14.
Хто сватае, той пекла (у пекле) пратае. Сцяшк., 614, Ашм.; А. Ліс, 1969, Смарг.
84 👁