Стыдненька не сыценька. Сержп., 17.
Хоць саромна, да скаромна. Сержп., 185.
Хоць вачам і стыдна, дык жывату радасна. Дуб., Нар., 1.
а) Вачам срам, да жывату зачысць. Нос., 16.
б) Хоць вачам стыдна, да жывату зачысна. Нос., 173.
Ці стыд, ці сорам — усё адзін скорам. Ляцкий, 56.
Вачам сорам, а душа рада. Сержп., 186.
а) Вачам сорамна, абы душы радасна. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Калі сорам, дык закрыйся. Сержп., 186.
а) Калі ўстыд, закрый очы. Fed., 323.
Не ўстыд упасці, абы з добрага каня. Fed., 321.
Стыд не дым — вачэй (вочы) не выкура. Ром., Бел., I, 309; М. Мельнічэнка, 1966, Маз. 13.3.29; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28.
Сорам не ёлка — вачам не колка. Сах.
а) Стыд не ёлка — у глаза не коліць. 1961. Брасл. 13.9.5.
Сорам не воран — вочы не выдзяўбе. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Ад стыду вочы не паўлазяць. Fed., 323.
Стыд можна і ў кішаню схаваць. Ляцкий, 43.
Сораму ў кішэню не схаваеш. Янк., 256.
Сорам двараніна не корміць. Ром., Мат., 85.
74 👁