Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 2. М. Я. Грынблат

 ◀  / 617  ▶ 
Стыдненька не сыценька. Сержл., 17. Хоць саромна, да скаромна. Сержп., 185. Хоць вачам і стыдна, дык жывату радасна. Дчб., Нар., Т. а) Вачам срам, да жывату зачысць. Нос., 16. 6) Хоць вачам стыдна, да жывату зачысна. Нос., 173. Ці стыд, ці сорам -- усё адзін скорам. Ляцкий, 926. Вачам сорам, а душа рада. Сержп, 186. а) Вачам сорамна, абы душы радасна. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Калі сорам, дык закрыйся. Сержп., 186. а) Калі ўстыд, закрый очы. Реа., 323. Не ўстыд упасці, абы з добрага каня. Ред., 321. Стыд не дым -- вачэй (вочы) не выкура. Ром., Бел., І, 309; М. Мельнічэнка, 1966, Маз. 13.32.29; Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28. Сорам не ёлка -- вачам не колка. Сах. а) Стыд не ёлка -- у глаза не коліць. 1961. Брасл. 13.9.5. Сорам не воран-- вочы не выдзяўбе. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. Ад стыду вочыне паўлазяць. Ред., 323. Стыд можна і ў кішаню схаваць. Ляцкий,43. Сораму ў кішэню не схаваеш. Янк., 256. Сорам двараніна не корміць. ром., Мат
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 617  ▶