Старонка 346
◀ / 617 ▶
в) Знаць сокала па лятанейку. Янк., 189. г) Відзен сокал па палёту, а сава па воку. Шпил., 177; Шейн, II, 474, Барыс. п. Вар.: Нос., 13. д) Відаць сакала па палёту, а саву па пагляду. Дразд. е) Знаць кабылу па хвасце. Ром., Мат., 85. ж) Відна зайца па вушах. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Пазнай птушку па хвасту. Мін.-Мал., 1970, 164, Пух. Толька па хвасце птушку не пазнаеш. Мін.-Мал., 1970, 167, Пух. Відна Ваньку па паходцы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Хораша ішла, да не пакланілася. Ром., Зап., III, 234. Свіння пройдзе і то рохне. Сцяшк., 608, Ашм. Невялічка пташка, ды галасок важны. Ахрым., 42. Бравы маладзец: шапка набакір, полы за поясам. Нос., 23. Хто набок з дарогі з'язджае, той хвалён, а хто носіць набок шапку, той смяшон. Fed., 76. Хто любіць выпіць, а хто — новыя боты. А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112. У другога бот скрыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць. Ляцкий, 48. Валасы дагуры, а вошы, як куры. Fed., 338. Фігурант — боты ў рант. Дуб., 67. а) Хрант — боты ў рант, а ў пальцах свецяцца. Нос., Слов., 683; Дуб., 68.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶