б) Гордага то і чорт з пекла выпіхае. Fed., 104.
Хоць звяглівы, ды не куслівы. Fed., 374.
Каб на дзятла не стралец, быў бы дзяцел маладзец. Ляцкий, 157.
Хоць шчука і крута, але не возьмець ярша з хваста. Сап., 262.
Высока сарока лятае, ды дома не начуе. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29.
Ганарысты, але ад маёнтку чысты. Fed., 103.
Хто горды, таму хлеб цвёрды. Fed., 112.
З вялікага куста ягад пуста. Сцяшк., 590, Слон.
Хоць дрыжу, але фасон дзяржу. А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1.
а) Хоць дрыжыць, хворс дзяржыць. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Хоць салому еш, а фасон дзяржы. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74.
Салому еш, а хвост дзяржы дудкай. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.
Во зазналась: ці я, ці не я, ці папова свіння. Добр., Смол., 18.
Відаць птушка па яе палёту. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Вар.: 1961, Кап. 13.9.5.
а) Відаць саву па палёту. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
б) Знаць сокала па палёту. Міеп., 396.
79 👁