і) Не хваліся ўпярод, не перайшоўшы чэраз брод. Pietk., 312.
1721. Наперад не хваліся. Pietk., 388.
1722. Не хваліся за сем дзён, а хваліся за сем год. Шейн, II, 479, Барыс. п.; Fed., 56.
а) Не хвалісь у тры дні, а пахвалісь у тры гады. Добр., Смол., 86.
б) Не хваліся ў год, а хваліся ў дзесяць. Добр., Смол., 86.
1723. Нёман пераплыў, а на беразе ўтапіўся. Fed., 203.
а) Мора пераплыў, на беразе ўтапіўся. Fed., 323.
1724. Не чванься, гарох,— не лепш бабоў. Сах.
1725. Гужанае луччы хвалянага. Добр., Смол.,.87.
1726. Кажан мае мухі ў носе. Fed., 205.
а) Кажан мае свае мухі. Fed., 190.
б) Хванабэрысты мае мухі ў носе. Fed., 51.
1727. Кожны жук хоча паказаць свае рогі. Цар., 244, Мінск.
1728. Кіем (калом) галавы не дастанеш. Нос., 61; Fed., 100.
а) Здаецца, што палкаю носа не дастанеш. Мяц., 204, Саліг.
б) Калі пайшоў угору, то калом носа не дастаць. Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26.
в) Калом шапкі не дастанеш. І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2.
г) Фарсун, што тычкай носа не дастанеш. Янк. М., 85.
д) Шостам галавы не дастаць. Нос., 187. Вар.: Добр., Смол., 48.
85 👁