Старонка 337
◀ / 617 ▶
Блюдзі (беражы) бацькіну капейку і сваю дабудзеш. Нос., 6. Вар.: У. Іваноў, 1958, Мінск. Хто гроша не беражэ, той сам гроша не варт. Pietk., 371. Вар.: У. Іваноў, 1958, Мінск. а) Хто капейкі не берагець, тэй сам яе не стоіць. Добр., Смол., 109. б) Хто капейкі не беражэ, той сам рубля не варт. Ю. Звярко, 1965, Іў. 13.10.5. Вар.: Юрч., 1972, 203. Згадзіцца не сянні, так у чацвер. Добр., Смол., 109. Рахуба не згуба Fed., 256. Хто рахуе, той не псуе. Fed., 256. Хто без рахунку жыве, той без пары ўмірае. Dybow., 192. Хто без шчоту жывё, таго чорт вазьмё. Fed., 298. Шугаючы, расшугаеш скора, а сабіраючы, сабярэш. Нос., Слов., 718. Хто есць замоладу мяса, то на старасць косці. Fed., 129. Хоць ашчэдна, абы не скарэдна. Сержп., 15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 617 ▶