б) Шкода цюцьцы сена: сама не есць і другім не дае. Ляцкий, 60.
в) Сабака сам сена не есць і каню не дае. Pietk., 341.
г) Сабака на сене ляжыць: сама не есць і другім не дасць. Нос., 152. Вар.: Ляцкий, 38.
Хто свайго шкадуе, той прыбытку не мае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Скупы два разы траціць. Dybow., 17; Шейн, II, 481, Ігум. п.; Дуб., 5; Fed., 281.
а) Скупы ўдвайне мае шкоду. Pietk., 392.
б) Скупы два разы гіне. Крапіва, 238.
Пакінуў хлеб, пабег па крошкі. Сцяшк., 604, Гродз. Вар.: Мін.-Мал., 1970, 158, Уздз.
Скупому два разы баліць. Fed., 281.
Хто мае падушку, той спіць на карчушку. Fed., 210.
Пашкадуеш лычка — не ўвяжаш і рамяньком. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
Хто над грошам гіне, той тысячы губіць. Fed., 116.
Скупому вечная згуба. Fed., 281.
На абухі рож малоце. Аним., 263.
Скупы збірае, а чорт мяшок шые. Fed., 281.
Скуп скупуець, а чорт дзірку гатуець. Добр., Смол., 108.
У скупога чорт шафяром. Tyszk., 429; Нос., 168; Дуб., 62.
Хто скупы, той глупы. М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29.
75 👁