За грош задавіцца гатоў. Сержп., 73; Добр., Смол., 109.
а) За рублём павесіўся б. Fed., 264.
За рублём палез бы ў пекла. Fed., 264.
За грош з калакольні саскочыць. Добр., Смол., 109.
Скупыя паміраюць, а дзеці сундукі адкрываюць. М. Смурага, 1967, Свісл. 13.10.28.
Яго другое толька пад зямлёй. Tyszk., 429; Нос., 40.
У другіх рубашку дзяруць, а самі і ніткі не дадуць. Нос., 167; Ляцкий, 48.
У яго і ўзімку лёду не дастаць. Нос., 167.
а) Во скнаруга — зімой лёду ў яго не дастанеш. Бяльк., 408, Мсцісл.
б) У яго зімой і лёду не дапросішся. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
в) Скупы зімой лёду не дасць. С. Заянчкоўская, 1956. Церах. 13.3.29.
У яго яшчэ горш, як з каменя вады не дастаць. Fed., 77.
Не такі то крук, шчоб выпусціў з рук. Гильт., 287, Кобр. п.
а) Які б гэта крук, штоб выпусціў з рук. Dybow., 192.
Дабрахвочы глядзіць цюцькам скнары ў вочы. Янук.
Скупой чарвей за кожу сабіраець. Добр., Смол., 108.
Сам не гам і другому не дам. Dybow., 7. Вар.: Fed., 73, 74; Pietk., 317; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29; А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
а) Сядзіш, як сабака на сене: і сам не гам, і другому не дам. Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.3.29.
77 👁