Хапай, пакуль і цябе кадук схопіць. Сержп., 95.
Дай чорту адзін волас, дык ён усю галаву возьме. Янк. М., 54.
Усяго на свеце не заграбёш. Сержп., 73.
У труну ўсяго табе не ўложаць. Fed., 314.
Заві хоць ваўком, але па барану давай. 1961, Докш. 13.9.5.
Горла шырока, да кішка тонка. Fed., 112.
Чым дабру прападаць, няхай жывот лопне. У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4.
а) Лепш жывот лопне, чым дабру прападаць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вар.: М. Грынблат, 1974, Барыс.
б) Чым дабру аставацца, лепш жывату раздувацца. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
Трыбух кажа годзі, а вочы — яшчэ. Fed., 314.
Трыбух поўны, да вочы пустыя. Fed., 314.
Гадка есці, жаль пакінуць. Czeczot, 108. Вар.: Dybow., 8; Нос., 22; 129; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3.
а) Брыдка з'есці, а шкада выплюнуць. Дуб., 6.
б) Горка з'есць (праглынуць) і жаль пакінуць. Tyszk., 433. Вар.: Шпіл., 177; Нос., 27; Дуб., 11; Kolb., 472; Fed., 129; Pietk., 323; Сержп., 62; Я. Бартко, 1965, Дзятл. 13.10.4.
в) Жалка выкінуць і гідка есці. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Цяжка нясці, а жаль кінуць. Карл.
93 👁