Бацькоўскае шчэрае багаславенне і ў агні не згарыць і ў вадзе не ўтопіцца. Fed., 16. Ёсць тут дзевіца заручоная, штоб была выдадзёная. Нос., Слов., 80. Калі (каго) бог злучыць, чалавек (ніхто) не разлучыць. Дуб., 26, 32; Крэмнеў. І з кабёрца расходзяцца. Fed., 132, 264. У суботу на работу, а ў нядзелю на вяселле. Сцяшк., 612, Гродз. Лепш ехаць па сена, як на вяселле. Dybow., 183; Fed., 276. Дзякуй за пару: няхай будзе целу паправа. Ляцкий, 10. Калі гора, нагаруецца, калі добра, накрасуецца. Нос., 63. Не аддай мяне, мамка, дзе затыкаюць, а дзе на сярэдзіне ткуць. Янк. М., 86. Толькі тое месца, дзе была нявеста. Нос., 163. Прыбяруся я мяхом, стыдна (сорамна) будзець жаніхом. Нос., 136; Дуб., 45. Чым мядзведзь касмацейшы, тым жаніх багацейшы. Ляцкий, 59. Вяселле і сарочку найдзе. Шырма, 205; Сцяшк., 584, Гродз. а) Свадзьба сарочку найдзець. Нос., 146; Раст., 122. Вяселле і шчасце на адным кані едуць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
97 👁