Ён цябе прадасць і грошы палічыць. Fed., 242; Сцяшк., 590, Лід.
З адным «вась-вась», а другога пхне ў гразь. 1961, Брасл. 13.9.5.
Ён моўча, а дума (душа) воўча. Добр., Смол., 49; Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40.
Маўчыць, а ліха робіць. Fed., 180.
Маўклівы сабака спадціха кусае. Ром., Зап., III, 223.
а) Маўчалівы сабака спатайка хватае. Fed., 269.
Не бойся таго сабакі, каторы брэшаць. Гильт., 288, Дзісен. п.
Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
а) Не бойся чалавека (сабакі) звяглівага, а бойся маўчлівага (маўчалівага). Добр., Смол., 49; Fed., 269.
Таго сабакі горш страшна, што лашчыцца, як таго, што брэша. Fed., 270.
Маўчы да дыш, скажуць людзі, што спіш. Дуб., 36; Нос., 78.
Не бойся ліхога, а бойся ціхога. 1961, Брасл. 13.9.5.
Ад ціха ўсё ліха. Нос., 123.
У ціхім балоце чэрці растуць. Tyszk., 423.
а) У ціхім віру (омуце, балоце) чэрці водзяцца. Добр., Смол., 49; Ром., Зап., I, 216; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Ціхая свіння глыбока капае. Радч., 248. Вар.: Дразд.; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29.
82 👁