Старонка 321
◀ / 617 ▶
б) Косю, косю, да аброку; а як пойме, то й кіем па боку. Гильт., 289, Брэсц. п. в) Кося-кося, дам аброку, а там дугою па боку. Сержп., 15. г) Кося, кося! Штоб толькі паймаць давялося. Нос., 68. Вар.: Сержп., 15. На хітрасць дай бог мудрасць. Добр., Смол., 128. Перахітрыў, а не ўмудрыў. Ляцкий, 35. Злітаваўся рак над жабаю ды й очы выдраў. Fed., 257. а) Любіў (палюбіўи) рак жабу, аж вочы выеў. Шырма, 205; Сцяшк., 597, Гродз.; М. Грынблат, 1974, Валож. 8.74.82. Пажалеў воўк кабылу: аставіў хвост да грыву. 1961, Брасл. 13.9.5. а) Пашкадаваў воўк казла: аставіў ногі да хваста. В. Шаўчэнка, 1961, Ельск. 13.3.29. Хоць малы, але вялікаму лапці падпляце. Мат., 176. Не з чорта, а якое шустрае. Fed., 68. Яго і ў ступе таўкачом не пападзеш. Нос., 40. Вар.: Добр., Смол., 49; Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6; Горленка, 250, Лоеў; Бяльк., 450, Мсцісл. а) Такі вёрткі, што ў ступе таўкачом не пападзеш. Pietk, 399. Яго і ў рэшаце не зловіш. Fed., 356, 362. Яго з сабакамі не знойдзеш. Сержп., 12. У хітрага чалавека барада не расцець. Добр., Смол., 62. Вераломца не варт шалёнага сабакі. Fed., 329.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶