Перш павер, а потым вер. «Бел.», 1956.
Не вер, то не ашукаюць. Dybow., 14.
а) Нікому не вер, то ніхто не падмане. Сержп., 47.
Хто сам лжэ, той нікому не верыць. Fed., 171. Вар.: Сержп., 47.
Цяжка жыць у паняверцы. Сержп., 38.
Хто не дае веры, няхай не прыжджэ нядзелі. Fed., 332.
Жывым богам бажуся і то веры няма (не даюць). Fed., 124.
Не ймуць веры — не бажыся. Дуб., 37.
Не веруць — не бажыся, а веруць — сцеражыся. Нос., 95.
Не ймуць веры — не бажыся, а б'юць — не маліся. Нос., 98.
Хто часта божыцца, той мала праўды кажа. Fed., 24.
Хто многа хлусіць, той многа божыцца. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
Наманіў, што й у каробку не збярэш. Янк., Дыял., I, 215, Глуск.
78 👁