Старонка 314
◀ / 617 ▶
Брахнёю свет пройдзеш. Fed., 42. Брахнёю (абманствам, лгарствам, няпраўдай) свет пройдзеш, назад не вернешся. Радч., 246; Pietk., 312. Вар.: Fed., 2, 171; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2. а) Праўдаю ўвесь свет абыйдзеш і назад вернешся, а няпраўдаю зайці зайдзеш, то назад не вернешся. Гильт., 290, Пруж. п. Лгарствам недалёка зайдзеш. Fed., 171. а) На абмане далёка не ўедзеш. 1961, Брасл. 13.9.5. Лгарствам шмат не скарыстаеш. Fed., 171. Хлуснёй багаты не будзеш. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. Абманіў — то сабе горш зрабіў. Янк., Дыял., III, 153, Глуск. У яго на вербе грушкі растуць. Шейн, II, 482, Гор. п. Гэта так, як на вярбе грушкі. Міеп., 396. Не люба, не слухай, а лгаць (хлусіць) не мяшай. Нос., 100; Л. Царанкоў, 1950, Хоц. 13.9.2. Калі лгаць, то ўжо гладка. Fed., 171. Калі вада наўпроць пойдзе, тады гэта праўда будзе. Ляцкий, 16. Годзе ўжо лгаці, калі прышла рыба да гаці. Fed., 171. а) Калі прышла рыба да гаці, то трэба праўду казаці. Fed., 246. Сідарава праўда: кісялём бліны мазаны. Ром., Зап., III, 232.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶