Старонка 312
◀ / 617 ▶
ЧЭСНАСЦЬ. ПРАЎДЗІВАСЦЬ. ХЛУСЛІВАСЦЬ 1350. Хоць бедны, да чэсны. Сержп., 88. 1351. Абы сумленне чыста. Fed., 293. 1352. Нікому вады не замуціў. Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2. 1353. За няпраўду роднага бацьку пасаджу, а за справядлівасць чужога асвабаджу. І. Лушчыцкая, 1960, Нясв. 8.1.52. 1354. Бог шчырага любіць, ды шчасця яму не дае. Fed., 34. 1355. Няма ў нікога праўды, толька ў мяне да ў маёй жонкі. Fed., 246. а) Праўды ў бога да ў мяне нямнога, да ў маёй жонкі, да ў маіх дзетак, да ў Пятра, да ў Паўла. Добр., Смол., 88. 1356. Што бачыў, тое кажу. Fed., 15. 1357. От мае мыслі да і на праўду вышлі. Fed., 193. 1358. Звоняць — свята, гавораць — праўда. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1359. Праўду пахаваеш і сам з ямы не вылезеш. Сах. 1360. Няма чаго гневацца, калі праўда. Ляцкий, 26. 1361. Скажы ў вочы — губы надзьме. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1362. Не заўсёды слёзы праўду кажуць. Fed., 303.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 617 ▶