Старонка 307
◀ / 617 ▶
1298. У яго няма пачакай. Fed., 208; М. Грынблат, 1930, Мінск. 1299. Мы ў вароты мык, а яна дзіркаю шмык. Нос., 81. Вар.: Сержп., 35. а) Ён тут мык, а мы пад варота шмык. Дуб., 19. б) Мы ад варот, а ён чэраз плот. Нос., 81, 165. Вар.: Сержп., 35. 1300. Вады напіліся, ды не абліліся. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1301. З тваёй ухваткай пражывеш і з маткай. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1302. На ціхага бог нашлець, жвавы сам нам набяжыць. Tyszk., 422. а) Скоры сам набяжыць, а на ціхага бог нанясе. Pietk., 311, 314. Вар.: Fed., 35. б) На ціхага бог нанясець, рэзвы сам набяжыць. Mien., 396. в) На смірнага бог нанясе, а рэзвы сам нацячэ. Ром., Зап., III, 226. г) На ціхага вецер навее, а рэзвы і сам набяжыць. Сах. 1303. Бягушчы сам набяжыць, а на павольнага бяда набяжыць. Fed., 30. 1304. Ціхі наедзе — бойкі наскочыць. Янк. М., 121. 1305. Хто бяжыць (спяшыць), той і спатыкаецца. Янк., Дыял., III, 169, Глуск.; 1961, Брасл. 13.9.5. 1306. Нічым яго галава не баліць. Fed., 101. 1307. Не балела брушка, не баліць і душка. Сем. 1308. Наш Антон не тужыць па том. Fed., 9.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶