Ад жару і камень трэснець. Ром., Зап., III, 228.
Лішне адважны дакруціцца. Fed., 5.
Абарона не забарона. Сержп., 72.
Горшы страха няма. Нос., 27.
Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся. Шпил., 178; М. Бохан, 1964, Маст. 13.10.3. Вар.: Нос., 27; Дуб., 39; Fed., 20; Сах.
а) Найгорш, як баішся, бо і наб'юць і надрыжышся. Fed., 20.
б) Найгорай, як баішся, бо даволі надрыжышся. Fed., 20.
Ад баязні мала прыязні. Нос., 121. Вар.: Сержп., 184.
Дзе няма баязні, там няма прыязні. Dybow., 8; Fed., 20.
У страха вялікія вочы. Czeczot, 115; Tyszk., 426; Ляцкий, 51; Сержп., 185; Булг., 178; Pietk., 347; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3; 1961, Кап. 13.9.5; В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.3.29.
а) У страха вочы па яблыку. Дуб., 64; Нос., 168; Сах.
Са страху шапка расце. Сержп., 185.
а) Шапка на галаве расце. Fed., 297.
Лепей быць зухлівым, чым баязлівым. Дуб., 33.
На смелага сабака брэша, а баязліўца кусае. Ахрым., 41. Вар.: В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29.
Ідзе і свінні баіцца. Мін.-Мал., 1970, 161, Уздз.
Пужаная варона куста баіцца. Ром., Зап., III, 229. Вар.: Fed., 327.
84 👁