СМЕЛАСЦЬ. БАЯЗЛІВАСЦЬ. АСЦЯРОЖНАСЦЬ.
ЦЯРПЕННЕ. УПАРТАСЦЬ
Адвага (смеласць) гарады бярэць. Нос., 120. Вар.: Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Адвагай гарады бяруць. Дуб., 1.
б) Храбрасць гарады бярэ. М. Грынблат, 1969, Лаг.
Адважны нідзе не згіне. Бяльк., 210, Мсціcл.
Смелага страх не возьме і вораг не паб'е. П. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23.
Адважны ніколі не каецца. Fed., 5.
Адвага не знявага. Нос., 120; Сержп., 186.
Адважны не баіцца няўдачы. Нос., 120.
Хто смел, тэй і ўмел. Добр., Смол., 111.
Хто смел, той і цэл. Г. Румоўская, 1963, Пліс. 13.10.40.
Адвага альбо мёд п'ець, альбо кайданы трэць. Нос., 120. Вар.: Сержп., 184.
а) Адвага мёд-віно п'ець, кандалы трэць. Добр., Смол., 112.
б) Адвага ці мёд п'е, ці кандалы б'е. 1961, Брасл. 13.9.5.
Безадважны чалавек, калі мёду не п'ець, дак і кандалы не трэць. Нос., Слов., 22.
Думка п'е воду, а адвага не хоча і мёду. Сержп., 51.
103 👁