Старонка 293
◀ / 617 ▶
Не кажнае лычка ў строчку. Нос., 98. Здаўся на затычку да пустога хлява. Fed., 352. а) Ад парожняга хлява затычка. Fed., 351. Сем лет прала, сем лет ткала, тры дні шыла, а да абеду знасіла. Сержп., 65. Як робіш як, то й выйдзе так. Ляцкий, 63. Як справіўся гладка, што глядзець гадка. Fed., 288. У дрэва ўбіць цвік лёгка. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Латвей надрэзаць, ніж надтачыць. Fed., 194. Латвей усё папсаваць, ніж направіць. Fed., 220. Хутчэй папсуе, як направіць. Fed., 220. Абы з рук збыць. У. Іваноў, 1958, Мінск 13.5.17. Так-сяк накасяк, абы не па-людску. Нос., 161; Дуб., 59; Янк., Дыял., III, 167, Глуск.; А. Рахунак, 1967, Зельв. 13.10.24. а) Сяк-так наўскасяк, абы не па-людску. Янк., Дыял., III, 167, Кап. б) Сяк-так, абы не па-людску. Ляцкий, 43; Fed., 168, 274. Чым сяк-так, то лепш ніяк. Янк., Дыял., III, 170. Што зробіць, то ўсё паўтара людскага. Fed., 360. Рабоцька: з хваіны дугі гне, а з ясеня начоўкі выдоўбае. Янк., Дыял., I, 219, Глуск. Хто не ўмеець, той усягды мыляецца. Нос., 177.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶