Старонка 291
◀ / 617 ▶
Ні лой, ні масла. Fed., 182. Ні печаны, ні вараны. Fed., 231. Ні млён, ні таўкач. Fed., 188. Ні чорт, ні хорт. Fed., 68. Ні хорт, ні выжал, хоць вон выжань. Сержп., 11. Ні паўтрацця, ні два з палавінаю. Сержп., 8. У цябе робіцца — ні то куецца, ні то плешчацца. Fed., 254. Людзі і шылам голяць, а мы і брытваю не ўмеем. Fed., 98. Многа поту ды мала проку. Сах. Работы многа, а карысці мала. Fed., 255. Народу цьма, а работы няма. Fed., 255. Крукам стаімо і рады не дадзімо. Мат., 182, Кар. Вялікі целам, ды малы дзелам. Fed., 329. Ні богу свечка, ні чорту ожаг (ражон, ражок). Fed., 38, 68; Добр., Слов., 988. а) Ні богу свечка, ні чорту галавешка (качарга, кучма). Нос., 110; Дуб., 41. Вар.: Pietk., 312. б) Ні богу свечка, ні чорту дуда. Нос., 110. Не мычыць, не целіцца. Нос., 112; Л. Царанкоў, 1960. Касц. 13.9.2. Не куецца, не плешчацца. Czeczot, 112; Шпил., 186; Dybow., 186. Вар.: Гильт., 297; Нос., 99; Дуб., 41; Fed., 156; Pietk., 336; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 617 ▶