Старонка 288
◀ / 617 ▶
Нясмелага ад няўмелага не распазнаеш. Дуб., 39; Ляцкий, 30. а) Нясмелага з няўмелым не распазнаць. Нос., 103. У дурня рот не зачыняецца, а ў другога няўдальца не расчыняецца. Янк., 260. Глядзець — вялік, а прок ад яго ліх. Ляцкий, 7. Плахога воўка і цяляты ліжуць. Ром., Зап., III, 229. Не бярыся не за сваё дзела. Нос., 92; Дуб., 39; Fed., 94. Вар.: Сержп., 51. а) Не за сваю справу не бярыся. В. Бондар, 1967, Мін. 13.10.24. Калі нядуж, не бярыся за гуж. Dybow., 182; Fed., 89. а) Калі нядуж, не дзяржыся за гуж. Дуб., Нар., 2. Калі ўзяўся за гуж, то не кажы, што нядуж. Czeczot, 109; Гильт., 287, Mien., 397; Fed., 89; Pietk., 318. а) Узяўшыся за гуж, не кажы (не гавары), што нядуж. Tyszk., 416; Гильт., 287; Нос., 13; Дуб., 62; Дразд.; Ром., Зап., I, 215. Вар.: Дуб., 64; У. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.4; П. Мушчук, 1965, Ваўк. 13.10.5; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29. Калі ўлез у дугу, не кажы «не магу». Ляцкий, 17; Fed., 174; Сержп., 3; Сах.; Ахрым., 35. а) Калі ўзяўся за дугу, не кажы, што не магу. Fed., 323; Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. б) Упрогся ў дугу, а кажаш — не магу. М. Грынблат, 1975, Слуцк. Калі адзеў хамут, дык цягні, пакуль гужы не парвуцца. А. Махнач, 1952, Узд. 13.10.15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶