Старонка 285
◀ / 617 ▶
Вучы гультая не молатам, а голадам. В. Іваноўская, 1963, Смарг. 8.1.83. а) Гультая гані на работу не холадам, не молатам, але голадам. Ляцкий, 8. Скажы, пані, на маю кабылу «тпру!» Добр., Смол., 57. а) Скажы на маю кабылу «тпру», а мае губы пазяблі. Нос., 149. Ён і муху з носу не згоне. Сах. Ён гнілому цяляці хваста не адарве. Fed., 3. Ёсць макацёр, да сам маку не сцёр. Нос., 40. У кораб не іду, а і з кораба не лезу. Ром., Зап., I, 216. Дай ды ў рот палажы. Сержп., 132. Лянько, лянько, на яйко! — А ці аблуплена? — Не. — Ну, то бяры сабе. Дуб., 33. Дай яечка, да й аблупленае. Нос., 32. Вар.: Дуб., 17; Fed., 73; Сержп., 10. а) Дай яечка аблупленае і яшчэ каб было пракушанае. Fed., 73. б) Даць аблупленае яечка да і ў рот улажыць. Шпил., 179. Гультай, бяры сухары. — Яны мочаныя? А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. Гультай за дзела — мазоль на цела. Сцяшк., 586, Зельв.; М. Мельнічэнка, 1950, Гом., 13.3.29. а) Як гультай за дзела, дык мазоль за цела. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. Вар.: В. Дашкоўская, Ваўк. 13.10.3.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 617 ▶