Старонка 282
◀ / 617 ▶
Слоў мяшок, а спраў на вяршок. Сцяшк., 609, Кар. а) Нагаварыў з мяшок, а дзела з вяршок. М. Бабарыкіна. 1966, Чач. 13.3.29. Прышоў рабатаць — няма чаго ўрэмя каратаць. Ляцкий, 36. Лежачы, хлеба не дабудзеш. Ахрым., 38. Вар.: В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29. Не злуй на суседа, калі спіш да абеда. Сцяшк., 601, Шчуч. Са сна хлеб не пякуць. Сах. Са сна кажуха не пашыеш. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. Танянёх, танянёх, куды кінуў, там і лёг. Нос., Слов., 633. Сядзеўшы ў запеччы, нічога не выседзіш. Сержп., 45. Любіць цяпло і дым цярпіць. Ром., Зап., III, 222. Работа не ахвота: калі жаць, так жаць, а ляжаць, так ляжаць. Ляцкий, 37. За паляжанкаю пасядзець некалі. Fed., 214. Гультай і сядзець стамляецца. «Бел.», 1956. Гарачку пораш, а сам спіш. Fed., 103. Надаела дзела, спаткі захацела. Дуб., 38. Як ляжа спаць, то забудзецца ўстаць. Fed., 286. Добра нашаму Юрку: сам на печы, ногі ў пячурку. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 617 ▶