Старонка 253
◀ / 617 ▶
Часам дурань разумней за ўсіх. Сержп., 78. Былі такія дурні, што і нас здурылі. Fed., 353. Дурак думкамі багацее. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Ад грошай дурні дурэюць, ад патрэбы разумнеюць. Сержп., 43. Дурню ўсё ўходзіць за штуку. Нос., 39. Гэта інтэрас не на тваю голаў. Fed., 123. Пакуль свая блаха не ўкусіць, не зразумее. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. Гэта і дурню зразумела. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. Дурань хваліць — толькі ганіць. Сержп., 59. За дурным шчасце бяжыць. Pietk., 367. Дурань прамаргаў сваё шчасце. Сержп., 61. Дурны добрага не любіць. Нос., 39. З дурных людзі бываюць, а разумныя прападаюць. Fed., 87. Далі дурню чэсць, дак не ведае, дзе сесць. Сержп., 61. Дурня пахвалі, дык ён і на неба задзярэцца. Янк. М., 55. Хваліўся дурань, што кабыле хвост адарве, а як ірвануў, дак і рот заткнуў. Янк. М., 67. Калі дурань хоча быць у пашане, дык няхай сядзіць моўчкі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 617 ▶