Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць. Янк., Дыял., III, 157, Глуск. Вар.: В. Раманчук, 1960, Капатк. 13.9.22.
Дурному і муха ў рот ляціць. Сержп., 59.
Уперад выстрале, а тады цэліцца. І. Сувалаў, 1958, Чач. 13.3.29.
Пакінуў жывое, пашоў умерлага шукаць. Fed., 373.
За хвойкай лесу не бачыць. Дуб., Нар., 2.
а) З-за дрэваў і лесу не відаць. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
Не бачыць далей, як канец носа свайго. Fed., 15.
Валі карову на баню: на бані трава расцець. Добр., Смол., 12.
Па вадзе ходзіць у тапачках, а па пяску — у чабатах. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Дурань і з пальца смяецца. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
Далёка дурню да вока. Нос., 32.
На суку стаіць і сук сячэ. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Знайда ўсё знаходзіць: і тапор за лаўкаю. Нос., Слов., 214.
а) Находка: найшоў сякеру за лаваю. Pietk., 331.
б) Хваліцца, найшоў тапор за лаўкаю. Юрч., 1974, 148.
в) Нашоў (знайшоў) тапор (сякеру) за лаўкаю (лаваю). Нос., 91; Сержп., 90; Dybow., 23; Fed., 359; Дразд.
78 👁