б) Вырас, як лес, а дурны, як бес. 1961, Кап. 13.9.5.
Рост чалавечы, а розум авечы. Мін.-Мал., 1970, 166, Пух.
Вялікая галава, да пустая. Fed., 100, 101. Вар.: М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
а) Вялікая галава, да мал розум. Міеп., 397.
б) Галава бы кацёл, а вума няма. Сержп., 60.
в) Галава бы кацёл, а розуму ні збла. Сержп., 61.
г) Сам дурань, а каня ў голаў. Ром., Мат., 84.
Без ума галава — кацёл. Ром., Зап., І, 215.
Няма розуму — лічы калека. Мін.-Мал., 1974, 188, Стаўб.
Галава з лубку, а розуму з бубку. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Каб да тваіх мазгоў да яшчэ і розум. Г. Барташэвіч, 1975, Уздз. 8.75.96.
Галава як галава, да ў галаве нічога няма. Сержп., 59.
Па вобразу Ілля, а па ўму свіння. Ром., Зап., III, 229.
У кабылы галава вялікая, ды што ж, калі дурная. Дуб., 64.
Няхай конь думае, бо вяліку галаву мае. Fed., 149.
а) У кабылы большая галава, няхай сабе яна думае. Dybow., 190.
Не вер конскай галаве, а знайшоўшы на выгане — вазьмі ды закілзай. Янк. М., 144.
У каго на галаве густа, то ў галаве пуста. Fed., 101.
а) На галаве густа, а ў галаве капуста. Я. Бортка, 1965, Дзятл. 13.10.4.
90 👁