Шумны, думны, да неразумны. Fed., 301.
Што глухі, што дурны. Радч., 249.
а) Сляпы, глухі, дурны — усё роўна. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
Ён здурнеў з вялікага розуму. Fed., 263.
Дурань ні да рады, ні да звады. Сержп., 60.
Балагая з дурным рада. Fed., 86.
Дурню кажы — усё роўна, што гарох на сцену кідай. Fed., 85.
Скажы дураку, што сядзёлка на баку. Бяльк., 159, Мсцісл.
Дурному ўсяк увойдзецца. Fed., 76.
Дурню і сем вёрст не крывулькі. Янк. М., 70.
П'яны і дурны — родныя браты. «Чырвоная змена», 22 жніўня 1954 г.
Дурная галава: і п'янства яе не бярэ. Fed., 99.
П'яніца праспіцца, а дурань ніколі. Нос., 142. Вар.: Міеп., 397; Pietk., 386; С. Бахмет, 1970, Астр. 8.2.38.
Багаты два разы плоціць, а дурны два разы ходзіць. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
Калі да дваццаці лет не набраў розуму, так і згіне. Fed., 263.
Да дваццаці не вырас, да трыццаці не ўмён, да сарака, калі не жанат, а да пяцідзесяці не багат,— то нічога ад яго не чакай, так і памрэ. Шейн, II, 475, Ігум. п.
79 👁