Старонка 240
◀ / 617 ▶
480. Парожняя бочка звініць, а поўна маўчыць. Fed., 32. 481. Дурань купіць — мудры вып'е. Fed., 85. 482. Дурны раскідае, а разумны збірае. Fed., 86. 483. З разумным пагавары — ума набярэшся, а з дурнем — і паследні пацяраеш. Нос., 158. а) Пагавары з разумным — розуму набярэшся, а з дурным, то згубіш тое, што маеш. Fed., 260. 484. У вумнага на вуму, а ў дурнога на языку. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29. 485. Разумны вініць заўсёды сябе, а дурны свайго таварыша. В. Калюк, 1965, Дзятл. 13.10.6. 486. Лепей галаве пакланіцца, чымся нагам. Дуб., 33; Ром., Бел., I, 300. а) Лепей разумным нагам пакланіцца, як дурной галаве. Ляцкий, 19. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5. 487. Разумны сохне і гніе, а дурны жыве. Fed., 260. 488. Грошы згубіў — нічога не згубіў, здароўе згубіў — палавіну згубіў, розум згубіў — усё згубіў. Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24. 489. Сам харошы, а розуму няма і на два грошы. В. Ярмак, 1966, Зельв. 13.10.26. а) Ён не мае розуму за тры грошы. Fed., 263. 490. Дурак дураком ва векі вяком. Ром., Бел., I, 295; Ляцкий, 329. Вар.: Fed., 85. 491. Відзіш карову спераду, каня ззаду, а дурня з усіх бакоў. Сцяшк., 583, Лід.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶