Усе вумныя — лысыя, ды не ўсе лысыя — вумныя. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Што дурны папсуе, то і разумны не паправіць. Fed., 87. Што дурань сапсуе, разумны паправіць, а што разумны сапсуе, ніхто не паправіць. Dybow., 18. Хто ў малым дзеле дурны, той і ў вялікім разумны не будзе. Ляцкий, 56. Дурань вузел завяжа, разумны не развяжа. Сержп., 60. Дурань даець, а разумны бярэць. Нос., 38. Вар.: Dybow., 8; Fed., 85. І разумны не купіць, як дурны не прадасць. Fed., 87. Як конь валачэ, дык і дурань вязе, а як конь прыстане, дык і разумны дурнэм стане. Г. Прытычанка, 1960, Церах. 13.3.29. Тое, што дурны за раз прынясе, разумны — за два. В. Раманчук, 1960, Капатк., 13.9.22. І кеп, і слеп. Нос., Слов., 233. Дурань не дабачыць, а разумны прабачыць. Нос., 38; Дуб., 14. Разумны не скажа, а дурны не ўбачыць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. а) Дурань не пойме, а разумны нічога не скажа. В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6. Разумны навучыць, а дурань намучыць. Ахрым., 49; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46. Разумны падрачувае, а дурны верыць. Fed., 87.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁