Старонка 238
◀ / 617 ▶
452. Хто кажаць на глум, а ты бяры сабе на вум. Нос., 176. 453. Які розум, такая й гаворка. Ляцкий, 62; Сержп., 95. 454. Кепска, калі не лэпска. Нос., 60. 455. Трапіцца і найразумнейшаму здурнець. Fed., 260. 456. Ума гарадзьбой не агародзіш. Ахрым., 55. 457. За худую звычку і разумнага дураком называюць. Сах. 458. За аднаго разумнага даюць дзесяць дурных. Fed., 260. а) Адзін разумны больш варт за дзесяць неразумных. Fed., 259. 459. Не глядзі, што на галаве, а пагляздзі, што ў галаве. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 460. Без розуму горш, чым без здароўя. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 461. Без ума галава калчышка. Добр., Смол., 34. 462. Разумная галава, ды дурню прышлася. 1961, Брасл. 13.9.5. Вар.: М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. а) Разумная галава, ды не на тыя плечы. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. б) Разумная галава, ды на дурной шыі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 463. То галава не да пазалоты. Fed., 101. 464. Дурную голаў шапкаю не закрыеш. Сцяшк., 589, Слон. 465. Каб задні розум ды наперад. Сцяшк., 594, Ашм.; П. Божка, 1967, Маладз. 13.10.21. а) Каб то быў той чалавеку розум спераду, што ззаду. Fed., 263.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶