Старонка 237
◀ / 617 ▶
б) Золата і ў краме дастанем, а свайго розуму нікому не прыставім. Нос., 50. в) Нікому свайго розуму не ўставіш. Fed., 264. г) Дурню свайго розуму не ўставіш. Зах., 251. д) Усё дасі, адно розуму не дасі. Fed., 264. е) Свайго розуму нікому не ваб'еш. Нос., 147. Вар.: Fed., 263. 441. Да шкуры розуму не прышыеш. Ахрым., 27. 442. Чужым розумам не пражывеш. Ляцкий, 58. а) Чужым розумам недалёка зайдзеш. Fed., 263. б) На чужой галаве далёка не заедзеш. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. в) Чужым розумам сыт не будзеш. Нос., 184; Fed., 263. 443. Жыві сваім розумам, а не чужым. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29. 444. Не ўсё ж жыць чужым розумам, пара за свой узяцца. Нос., 94. 445. Галава ў ног розуму не просіць. Ахрым., 25. 446. І да булавы трэба галавы. Fed., 44. 447. З лядашчыкам спазнаўся, з розуму спаўся. Нос., Слов., 602; Дуб., 24. 448. З ім і той розум згубіш, што маеш. Fed., 264. 449. Пасярод дурных і разумнаму дрэнна. Сах. 450. Часам і разумнага трэба перасцерагчы. Fed., 260. 451. І разумнаму таксама здарыцца. Fed., 260.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 617 ▶