Маўчы, то будзеш разумнейшы за разумнага. Янк., Дыял., І, 214, Глуск. Хто маўчыць, той двух наўчыць. Ром., Зап., ІІІ, 221; К. Кабашнікаў, 1963, Смарг. 8.1.84. Вар.: Т. Лапаціна, 1961, Рэч. 13.3.24. На сем міль свету выёжджваў, да дзіва, што знае. Сержп., 37. Мала думаў, ды мудра сказаў. А. Ліс, 1963, Шарк. Гляджу, бачу і розуму не трачу. Янук. І не глядзіць, а ўсё бачыць. Fed., 15. Хто пытае, той многа знае. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. Няхай той кажа, што ведае. Ляцкий, 28. Розуму не прыкупіш. Fed., 264. а) За багацце розуму не купіш. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24. б) Усё за грошы купіш, толька розуму не купіш. Fed., 264. Яму розуму не купляць. Pietk., 390. Розуму грашыма не заменіш. М. Мушчук, 1965, Ваўк. 13.10.15. Розум не купіш, у галаву не нальеш. А. Ліс., 1967, Маладз. Розуму ў чужую галаву лапатаю не накладзеш. Нос., 145. Свайго вума не ўложыш. Ляцкий, 40; Добр., Смол., 126. а) Свайго розуму не дасі (не прыставіш). Ром., Бел., І, 308; Сержп., 60.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁