Бог знаў, каму паняцце даў. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Больш у яго розуму ў пяцэ, як у це ў галаве. Fed., 263.
а) Больш розуму пад ногцем, як у другога ў мазгаўніцы. Pietk., 390.
Разумнаму латво радзіць. Fed., 260.
Другому радзіць, а сабе не паможа. Fed., 257.
Андрэй усіх мудрэй. Нос., 2. Вар.: Дуб., 39; В. Шаўчэнка, 1960, Ельск. 13.3.29.
Чуе, як трава расце. Pietk., 316; Fed., 69.
Ведае, як трава гаворыць. Fed., 331.
Ведае, дзе чорт начуе. Горленка, 248, Акцябр.
Разумны дурному ўступіць павінен. Fed., 260.
Лішняе мудраванне — дураванне. Нос., 73.
Мудры будзь, але не мудруйся. Янк., Дыял., І, 214, Глуск.
Хто надта разумуе, то найдурней выходзіць. Fed., 259.
Не будзь надта тэмпы, не будзь і васцёр. Mien., 397.
Не думай вельмі шмат, а то скруцішся. Сержп., 133.
Куда вецер веець, туда і розум. Добр., Смол., 126.
Не дурань, хто маўчыць. Ляцкий, 30.
Мудры свайго розуму не паказвае. А. Ліс, 1961, Смарг.
75 👁