394. Трапіў разумны на мудрага. Дуб., 60.
395. Здагадка не горш розуму. П. Мушчук, 1965, Ваўк. 13.10.5; Янк. М., 107.
396. Разумны дагадаецца. Fed., 260.
397. Разумнаму шмат не трэба талкаваць. Fed., 260.
398. Разумнага не навучыш. 1961, Кап. 13.9.5.
399. Разумны вучыцца не спяшаецца. Янк., 164.
400. Вастры зуб аб зуб, а розум аб розум. Янк. М., 35.
401. Думка думку паганяець. Нос., 38.
402. Каб не твой розум, да не наша хітрасць, прапалі б усе на свеце. Нос., 58; Крэмнеў.
403. Па адзенню страчаюць, а па вуму праважаюць. Нос., 133. Вар.: Pietk., 354; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) Устрачаюць па адзежы, праважаюць па ўму. М. Грынблат, 1971, Краслаўскі р-н ЛатвССР 8.2.43.
404. Рукі — да работы, ногі — да ахвоты, галава — да ўсяго. Янк. Н., 18.
405. Які розум, такі толк. Fed., 263.
406. Не перажывеш дабром, да перажывеш умом. Fed., 319.
407. Разумны гвяздоў з неба не збірае. Fed., 260.
408. Той усё дабудзе, у каго вум будзе. Ляцкий, 45.
409. Хто розум мае, той сам прамышляе. Ляцкий, 55.
84 👁