а) Прыбудзь шчасце — і розум прыбудзе. Kolb., 473, Пін. п. Вар.: Fed., 298.
б) Дай, божа, шчасця, то й розум знайдзецца. Fed., 298.
381. Была б галава на плячах. Крэмнеў.
382. Галава месца шукае. Fed., 99.
383. Няхай той бядуе, хто вельку голаў мае. Fed., 28.
384. Галава не булава, мазгі не пілавіны. Fed., 99.
385. І скаціна розум мае. Сержп., 60.
а) І скаціна розум мае, дарам што не гаворыць. Ляцкий, 14.
386. Краса прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Дуб., Нар., 65. Вар.: 1961, Брасл. 13.9.5; В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.3.29.
387. Красаты не палізаць, а розума не прывязаць. В. Іваноўская, 1963, Леп. 8.1.83.
388. Быў бы ум, то будзе рубль; не будзе ума, не будзе рубля. Ром., Зап., I, 215.
389. Без розуму не ўкрадзеш. Сержп., 87.
390. Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей. Ахрым., 20; Гут., 71; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29; Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46.
391. Бачыць вока далёка, але розум не йме. Мін.-Мал., 1970, 158, Уздз.
392. Не жыві дабром, а жыві ўмом. Шейн, II, 178, Свянц. п. Вар.: Fed., 367.
393. Ва ўсякім мудрацы давольна прастаты. Ром., Зап., I, 215.
96 👁